Красавік і май на Міншчыне аб'яўлены месяцамі добраўпарадкавання
21.04.2010 18:54
—
Новости Общества

Усе раёны прыбяруць ад смецця, а ланшафт населеных пунктаў упрыгожаць кампазіцыі з кветак, дрэў і кустарнікаў.
Да таго ж, Міншчына далучыцца да святкавання Міжнароднага года біялагічнай разнастайнасці. У рэгіёне пройдзе акцыя «Марш паркаў». Да ладу прывядуць не толькі знаёмыя месцы адпачынку. На карце вобласці з'явяцца і новыя зялёныя зоны.