Ад Каложы да Белай вежы. Дваццаць тысяч і чатыры славутасці Беларусі не менш каштоўныя за сусветныя
Пачатак добрай традыцыі даў 1983 год: менавіта тады асамблея Міжнароднага савету па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін (ICOMOS) абвясціла 18 красавіка святочнай датай для ўсіх, каму неабыякавыя лёсы сусветнай гістарычнай і прыроднай спадчыны — сусветным днём помнікаў і гістарычных месцаў.Больш за 800 прыродных і культурных аб’ектаў сёння складаюць Спіс сусветнай спадчыны UNESCO. І нягледзячы на тое, што ў гэтым спісе мы маем толькі чатыры помнікі, Беларусь ні ў якім разе не робіцца менш цікавай як уласна для беларусаў, так і для нашых гасцей.“НГ” паспрабавала высветліць, якія ж помнікі і славутасці Беларусі выклікаюць найбольшую цікавасць у саміх беларусаў і асабліва — у вандруючай моладзі.У топ-25 найцікавейшых для нас мясцін трапілі Каложская царква ў Гродне, Белая вежа ў Камянцы, руіны замка ў Крэве, касцёл бернардзінцаў у Будславе, замак Іллінічаў у Міры, касцёлы Святой Тройцы ў Гервятах і Ішкалдзі, дом-крэпасць Нонхартаў у Гайцюнішках і некаторыя іншыя. А найбольшай папулярнасцю ў гасцей Беларусі карыстаецца Мінск, куды прыязджае прыкладна 40 працэнтаў турыстаў. Далей у гэтым рэйтынгу ідуць Гродзенская і Брэсцкая вобласці, якія прывабліваюць адпаведна па 32 і 22 працэнты цікаўных. На апошнім месцы аказалася Віцебшчына, дзе, паводле статыстыкі, бывае ўсяго каля 5 працэнтаў гасцей Беларусі. Пры гэтым асноўная маса турыстаў прыбывае да нас з Поль-шчы, Расіі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Германіі, Ізраіля, Літвы, Кіпра і Украіны.