Машына для песняра. У Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы прэзентаваны ўнікальны экспанат

Учора ўвазе жыхароў сталіцы быў прапанаваны незвычайны аўтамабіль. На “Шэўрале”, які на працягу трох дзён будзе стаяць каля Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы, 24 чэрвеня 1941 года пакінуў Мінск і накіраваўся спачатку ў Ляўкі, потым у Маскву, а пазней у эвакуацыю ў Казань сам пясняр.Машыну беларускі паэт атрымаў у падарунак ад беларускага ўрада. Да апошняга часу яна знаходзілася ў філіяле музея ў Ляўках Аршанскага раёна, але ў 2009 годзе аўтамабіль быў прывезены ў Мінск для рэстаўрацыі сіламі СААТ «Мінск-Лада», афіцыяльнага дылера кампаніі «Шэўрале» ў Беларусі.З 16 па 18 красавіка 2010 года аўтамабіль экспануецца побач з музеем. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць не толькі ўбачыць “Шэўрале” паэта, але і пазнаёміцца з матэрыяламі выстаўкі «Клічу вас я на пабеду…” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.