Курс даляра ЗША дасягнуў 2.985 рублёў

Источник материала:  
24.03.2010 15:14 — Новости Общества

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў 24 сакавіка зноў абнавіў гістарычны максімум і дасягнуў 2.985 рублёў, павялічыўшыся на 4 рублі ў параўнанні з папярэднім значэннем.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 13 млн. 43 тыс. (попыт — 13 млн. 48 тыс., прапанова — 5 млн. 480 тыс.)

У таргах расійскім рублём удзельнічала 28 банкаў. Курс знізіўся на 0,22 рубля да 100,93 рубля. Аб’ём таргоў склаў 300 млн. 930 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 202 млн. 75 тыс., прапанова — 303 млн. 70 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 16 млн. 495 тыс. (попыт — 16 млн. 484 тыс., прапанова — 18 млн. 771 тыс.), а курс знізіўся на 27 рублёў да адзнакі 4.005 рублёў за еўра.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,25% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.064,68 рубля супраць 1.067,30 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2,74%. Пры гэтым да даляра курс знізіўся на 4,26%, да расійскага рубля знізіўся на 6,62%, да еўра — умацаваўся на 2,44%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

←Генпрокуратура Беларуси хочет ввести жесткие ограничения на трудоустройство бывших госслужащих

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика