Арыштаваны кіраўнік прадстаўніцтва ў Беларусі расійскага ААТ
22.03.2010 11:55
—
Новости Общества
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска распачала справу па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) ў адносінах да кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі расійскага ААТ «Атамэнергаэкспарт».
Кіраўнік падазраецца ў тым, што, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, скраў 60 млн. рублёў.
Справу, якая была распачата 9 сакавіка, будзе расследаваць следчы аддзел папярэдняга расследавання УУС Маскоўскага раёна Мінска.
У дачыненні да падазронага абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.