Ларын расказаў, як адмовіўся страляць у губернатара Саўчанку

Источник материала:  
19.03.2010 12:40 — Новости Общества

У Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам ды іншымі абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту працягвае даваць паказаньні Аляксандр Ларын, які нібыта мусіў быць выканаўцам замахаў на высокапастаўленых чыноўнікаў.

Аляксандар Ларын сёньня расказваў пра фінальны момант падрыхтоўкі да замаху на экс‑старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку 31 кастрычніка 2005 году. Па словах Ларына, усё адбывалася ў двары ліцэя, непадалёку ад дому, дзе месьцілася кватэра губэрнатара. Ларын прынёс у пакунку гранатамёт і выбуховае прыстасаваньне, пералез праз плот і заняў пазыцыю на кутнім баку будынка ліцэю. Яшчэ да таго, як страляць, ён прыладзіў непадалёку выбуховае прыстасаваньне — маўляў, калі б нехта на яго напаў, ён ўзарваў бы выбухоўку і пачаў «пад шумок» адыходзіць.

Ларын казаў, што было прыкладна 5 гадзінаў раніцы, ад ліцэю праглядаўся дом губэрнатара. Было яшчэ досыць цёмна, але ён бачыў, як ля дому ўжо стаяла машына з ахоўнікамі. Адзін з ахоўнікаў з аўто выйшаў і стаяў побач, іншы пайшоў у абыход па двары. Ларын сьцьвярджае, што ў той момант спужаўся: страляць было бессэнсоўна, бо стала хутка сьвітаць, пачалі хадзіць па вуліцы людзі. Тады ён паклаў гранатамёт, скінуў спартовую форму, якую апрануў зьверху, і сышоў.

Па яго словах, на той момант было каля 8 гадзінаў раніцы і, магчыма, у ліцэі пачаліся заняткі. Праўда, літаральна праз некалькі хвілін сказаў, што ў ліцэі не было нікога, і ўвогуле пачаў блытацца ў паказаньнях.

Пры гэтым пракурор Эльдар Сафараў пытаньнямі арыентаваў Ларына,

што яму казаць, у выніку чаго адвакат Тамара Сідарэнка зрабіла заўвагу і судзьдзя Аляксандар Цяцюхін з гэтым пагадзіўся, папрасіўшы пракурора задаваць пытаньні ў такой форме, каб у пытаньні не гучала інфармацыя, якую суд яшчэ не дасьледаваў.

Скончыў свой выступ Ларын тым, што вырашыў ні ў каго не страляць і не рабіць замаху. Ён сустрэўся з Асіпенкам і сказаў, што выходзіць з гульні і рабіце вы самі, што хочаце.

Так, маўляў, сарваўся замах на Ўладзімера Саўчанку.

←Дети смогут ездить за рубеж без согласия обоих родителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика