180 чужых руж у падарунак...

Источник материала:  

Ну i ну!

42-гадовы сантэхнiк вiншаваў жанчын са святам 8 Сакавiка ружамi, якiя да таго "экспрапрыiраваў" у знаёмага

Пра рамантычнага сантэхнiка карэспандэнту "Звязды" распавёў прэс-афiцэр Кастрычнiцкага РУУС Сяргей Чабатароў. Каму ж не пашанцавала ў гэтай гiсторыi — гэта гандляру кветкамi, асноўнай крынiцай заробку якога быў iх продаж. Апошнi напярэдаднi жаночага свята закупiў буйную партыю цюльпанаў i руж, якiя па дамоўленасцi з ЖЭСам захоўваў у падвальным памяшканнi дома па вулiцы Жукоўскага. З часткай тавару ён i патрапiўся на вочы нецвярозаму сантэхнiку, якi па старой памяцi папрасiў падараваць некалькi кветак для сваёй жонкi. Натуральна, гандляру такая прапанова не вельмi спадабалася. Тады пакрыўджаны мужчына вырашыў узяць кветкi сам: ён ведаў, дзе яны захоўваюцца, i вынес 180 штук руж. Пасля нецвярозы сантэхнiк хадзiў па раёне i дарыў кветкi жанчынам. Мiж iншым, шыкоўныя букеты атрымалi жонка рамантыка i ўсе супрацоўнiцы ЖЭСа. Што датычыцца пацярпелага гандляра, то ён, выявiўшы прапажу, звярнуўся ў мiлiцыю. У вынiку па гэтым факце ўзбуджаная крымiнальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

←На абордаж!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика