Слуцкія геолагі будуць асвойваць радовішчы калійнай солі ў Туркменістане
11.03.2010 16:58
—
Новости Общества
Пакуль у Слуцку вядзецца падрыхтоўка тэхнікі. Сфарміравана буравая брыгада. У Туркеміністан слуцкія спецыялісты прыбудуць ужо ў красавіку.
Акрамя перспектыўных праектаў за мяжой, слуцкія геолагі працягваюць разведку і айчынных недраў. Толькі летась мясцовыя спецыялісты стварылі новыя мінеральна-сыравінныя базы для цэглянай і шкляной прамысловасці Беларусі. Вырашана набалелае пытанне з забяспечанасцю вытворчасцяў сыравінай, павышэнне якасці прадукцыі і зніжэннем яе коштаў.