Дом польскі ў Івянцы «вызвалены» ад Тэрэсы Собаль

Источник материала:  
Дом польскі ў Івянцы «вызвалены» ад Тэрэсы Собаль

Дом польскі ў Івянцы застанецца за праўладным Саюзам палякаў. Менскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне Валожынскага раённага суду ў гэтай справе.

Касацыйную скаргу разглядала калегія па грамадзянскіх справах. У судовай залі знаходзіліся дзесяткі актывістаў Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі. Шмат хто прыехаў з Горадні, каб падтрымаць Тэрэсу Собаль — дырэктара Дома польскага з Івянца.

Пазоў адносна Тэрэсы Собаль падаваў праўладны Саюз палякаў на чале з Станіславам Сямашкам. Рашэньне Валожынскага суду гучала наступным чынам: спадарыня Собаль павінна вызваліць «самавольна займанае памяшканьне». Хоць на момант суду Дом польскі быў апячатаны і доступу ўсярэдзіну ня мелі ні Тэрэса Собаль, ні яе прыхільнікі.

Рэч у тым, што дзеячы праўладнага СПБ выбралі новага кіраўніка івянецкай суполкі — Станіслава Бурачэўскага. Адначасова адбыўся іншы сход, удзельнікі якога пацьвердзілі паўнамоцтвы Тэрэсы Собаль, якая падтрымлівае незарэгістраваны Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Трэба адзначыць, што ўпершыню міліцыянты не затрымлівалі ў дарозе актывістаў Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, якія ехалі на суд.
←Слуцкія геолагі будуць асвойваць радовішчы калійнай солі ў Туркменістане

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика