Выплата пенсiй за 8 сакавiка пачнецца ў Беларусi з 4 сакавiка
03.03.2010
—
Новости Общества
У Беларусi графiк выплаты пенсiй скарэктаваны ў сувязi са святкаваннем Мiжнароднага жаночага дня, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
Датэрмiновая выплата пенсiй (дапамог) за 8 сакавiка ў Мiнску пачнецца ўжо з 4 сакавiка, у Брэсцкай вобласцi — з 5 сакавiка, у Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцях — з 6 сакавiка.
Дарэчы, субота 6 сакавiка — рабочы дзень для ўсiх аддзяленняў паштовай сувязi, а ў панядзелак 8 сакавiка будуць функцыянаваць толькi дзяжурныя аддзяленнi паштовай сувязi.
Фiнансаванне для выплаты пенсiй будзе ажыццёўлена своечасова i ў неабходным аб'ёме, запэўнiлi ў РУП "Белпошта".