ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Мiхаiл Гарбачоў адсвяткаваў сваё 79-годдзе ў Германii

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙНа 79-годдзе Мiхаiла Гарбачова ў Берлiне прайшлi ўшаноўваннi першага прэзiдэнта СССР. Нямецкi таблоiд Bild падараваў Гарбачову яго бронзавы бюст, выкананы скульптарам Сержам Мангiнсам, паведамляецца на сайце выдання. Гэта адзiны ў свеце бюст палiтыка, стварэнне якога ўхвалiў ён сам.

Бюст выпушчаны ў колькасцi ўсяго 25 асобнiкаў i каштуе 9900 еўра. Цырымонiя ўручэння падарунка адбылася ў галерэi выдавецтва Ахеl Sрringеr у Берлiне. З урачыстай прамовай выступiў былы мiнiстр замежных спраў ФРГ ва ўрадзе Гельмута Коля Ханс-Дытрых Геншар.

У Еўропе дазволiлi вырошчваць трансгенную бульбу

Еўрапейская камiсiя 2 сакавiка ўхвалiла вырошчванне ў Еўропе генетычна мадыфiкаванай бульбы, выведзенай нямецкай хiмiчнай кампанiяй BАSF.

Камiсiя падкрэслiла, што вырошчваць такую бульбу будуць толькi для прамысловых патрэб, уключаючы перапрацоўку яе на корм для жывёл. Для ўжывання чалавекам у ежу такая прадукцыя не прадугледжваецца.

Акрамя гэтага Еўракамiсiя дазволiла прадаваць у Еўропе тры вiды трансгеннай кукурузы. Пры гэтым вырошчваць у Еўропе iх будзе нельга. Цяперашняе рашэнне стала першым падобным для Еўропы за апошнiя 12 гадоў — папярэдняе было прынята ў 1998 годзе i датычылася вырошчвання геннамадыфiкаванай кукурузы. Сёння ў Еўрасаюзе можна вырошчваць толькi адзiн вiд трансгеннай кукурузы — MОN 810, выведзены кампанiяй Mоnsаntо.

Расiйскiя дзяржаўныя фонды скарачаюцца другi месяц запар

Рэзервовы фонд Расii скарацiўся ў лютым 2010 года на 3,2 працэнта да 1,764 трыльёна рублёў (58,9 мiльярда долараў), тады як Фонд нацыянальнага дабрабыту (ФНБ) паменшыўся на 2,7 працэнта да 2,684 трыльёна рублёў (89,63 мiльярда долараў). Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлiзе Мiнфiна.

Сорас гуляе супраць еўра i сыходзiць з валютнага рынка

Мiльярдэр i фiлантроп Джордж Сорас у чарговы раз папярэдзiў: еўрапейская валюта можа не перажыць бягучы крызiс. Ён таксама абвясцiў аб сыходзе з валютнага рынка на залаты.

Еўрапейскiх чыноўнiкаў хвалюе, што фундатар гуляе супраць еўра. Занепакоенасць не пазбаўленая падстаў, бо Сорас вядомы, як "чалавек, якi ўзламаў Банк Англii".

Еўрабюракраты вiнавацяць прыналежны фундатару фонд Sоrоs Fund Mаnаgеmеnt, а таксама шэраг iншых буйных фондаў у тым, што тыя агрэсiўна прадаюць еўрапейскую валюту з мэтай яе дэстабiлiзацыi. Прэм'ер-мiнiстры Грэцыi i Іспанii ўжо асудзiлi спекулянтаў за падрыў устойлiвасцi еўра.

Варта нагадаць, што на мiнулым тыднi Сорас апублiкаваў вялiзны артыкул у Finаnсiаl Timеs, дзе раскрытыкаваў фiнансавую сiстэму, выбудаваную ў аб'яднанай Еўропе, i прадрок крах еўра. Паводле iнфармацыi Wаll Strееt Jоurnаl, буйныя хеджавыя фонды свету робяць велiзарныя стаўкi на хуткае рэзкае падзенне курсу еўра адносна долара. Усё гэта прымусiла экспертаў узгадаць валютную спекуляцыю Джорджа Сораса, якая выклiкала ў 1992 годзе рэкорднае падзенне курсу брытанскага фунта. Тады на панiжэннi кошту гэтай валюты фундатар, як мяркуецца, зарабiў каля 1 млрд долараў.

←По щучьему велению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика