Ветэраны абурыліся назвай сайту «Беларускі партызан»

Источник материала:  
26.02.2010 13:25 — Новости Общества

Газета «Рэспубліка» апублікавала ліст за подпісам старшыні Савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці Аляксандра Слабады.

У лісце гаворыцца, што «ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Мінскай вобласці глыбока абураныя блюзнерскім выкарыстаннем у назве недзяржаўнага электроннага СМІ святых для нас словаў «Беларускі партызан».

Выкарыстанне ў назве сайта словазлучэння «Беларускі партызан», па словах Слабады, «абражае ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны тым, што правакацыйныя матэрыялы, якія размяшчаюцца ў інтэрнэце пад гэтым загалоўкам, носяць ярка выяўлены, прадузяты, адкрыта антыбеларускі характар».

Па сцвярджэнні аўтара ліста, інфармацыя, якая публікуецца на сайце, часцяком з’яўляецца хлуснёй, падзеі і факты з жыцця Беларусі «бессаромна скажаюцца».

←Синоптики прогнозируют сложную паводковую обстановку в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика