Аляксей Грышын заваяваў залаты медаль Алімпіяды ў Ванкуверы
Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын заваяваў залаты медаль Алімпіяды ў Ванкуверы ў лыжнай акрабатыцы.
Спаборніцтвы прайшлі раніцай 26 лютага па мінскім часе
Грышын пасля першай спробы быў другі, але паказаў найлепшы вынік у другой спробе ды паводле двух спробаў выйшаў на 1-месца – 248,41.
Другі – Джарэт Петэрсан (ЗША, 247, 21), трэцяе месца ў кітайца Лю Чжунцына – 242,53.
Цімафей Слівец заняў 9-е месца (225,58), Дзмітры Дашчынскі - 11-ы (215,68). Дзмітры няўдачна прызямліўся ў першай спробе і займаў пасля гэтай спробы апошняе месца. Лідэр Кубка свету Антон Кушнір у фінал спаборніцтваў не трапіў.
Такім чынам беларусы пабілі рэкорд Алімпійскіх гульняў. У нас - тры медалі:
золата Аляксея Грышына (25 лютага), срэбра ў Сяргея Новікава (18 лютага, біятлон, 20 км), бронза Дар"і Домрачавай (18 лютага, біятлон, 15 км).
У 1994-м былі два срэбраныя медалі (Парамыгіна-біятлон, Жалязоўскі-канькі), у 1998-м - дзве бронзы (Аляксей Айдараў - біятлон, Дзмітры Дашчынскі - фрыстайл),
у 2002-м Аляксей Грышын заваяваў бронзу, а ў 2006 г. Дашчынскі - срэбра. Абодва - фрыстайлісты.
Залатых медалёў у нас пакуль не было. Цяпер маем