Павел Латушка: Канцэрт гурту Rammstein адбудзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі
паведаміў журналістам 25 лютага міністр культуры Павел Латушка.
«На сённяшні дзень я не маю ніякай інфармацыі, што канцэрт не павінен адбыцца», — адзначыў ён.
«Як раней паведамлялася, Міністэрства культуры прасіла арганізатараў выступлення Rammstein у Мінску прадставіць матэрыялы канцэртнай праграмы. Аднак з-за адсутнасці магчымасці прагляду праграмы Rammstein у Мінску арганізатары прапанавалі варыянт паездкі прадстаўнікоў Беларусі ў Расію на адзін з канцэртаў гурту. Паводле слоў Латушкі, эксперты з беларускага Міністэрства культуры ехаць у Расію не плануюць.
«Арганізатары канцэрта прадставілі абавязацельства перад Міністэрствам культуры, што канцэрт адбудзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі», — падкрэсліў міністр.
Сам чыноўнік «не знаёмы з творчасцю гурту настолькі глыбока, каб даваць ацэнку яе маральнай небяспекі». «Але я думаю недапушчальна, каб у нашай краіне праходзілі культурныя мерапрыемствы, якія прапагандуюць гвалт, парнаграфію і іншыя негатыўныя моманты», — адзначыў Латушка.
Выступленне гурту Rammstein павінна прайсці 7 сакавіка ў комплексе «Мінск-Арэна».