Расцяжка «За нашу і вашу вольнасць» на цэнтральнай плошчы Мінска
16.02.2010 19:06
—
Новости Общества
ў знак салідарнасці з неафіцыйным Саюзам палякаў.
Пасля разгону акцыі салідарнасці ў цэнтры Мінска сямі чалавекам удалося вярнуцца на плошчу. Яны разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і прынеслі з сабой расцяжку «За нашу і вашу вольнасць» у знак салідарнасці з Саюзам палякаў.
Іх усіх забралі. Вядома, што сярод іх грамадскі актывіст Павел Юхневіч.
Набеглі людзі ў цывільным і міліцыянты і таксама пагрузілі іх у аўтобус. Павезлі ў РУУС.
Пакуль не маем фатаздымкаў з падзеі, бо ў ліку затрыманых сёння ўвечары і фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч.