Мінская і Маскоўская вобласці маюць намер абменьвацца ўрачамі
16.02.2010 18:12
—
Новости Общества

Пра гэта заявілі на сустрэчы прадстаўнікоў сістэм аховы здароўя двух рэгіёнаў у Мінаблвыканкаме.
Расійскім дактарам, у прыватнасці, цікава наша сельская медыцына. Беларускія лекары не супраць пастажыравацца.
Візіт медыкаў Маскоўскай вобласці на Міншчыну – трохдзённы. У яго праграме – наведванне ўстаноў здароўя рэгіёна, прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аховы здароўя.