Акцыя Салідарнасці з Аўтуховічам, Асіпенкам і Дубскім

Источник материала:  
16.02.2010 18:07 — Новости Общества

На падыходах да Кастрычніцкай плошчы затрымліваюць актывістаў. У прыватнасці, затрыманы намеснік старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка, а таксама Паліна Кур’яновіч.

На плошчы шмат людзей у цывільным. Журналістам не даюць здымаць.

У дзяўчат, што набліжаліся да плошчы, вырвалі бел-чырвона-белы сцяг.

Міліцыя ходзіць з рупарам па плошчы і чамусьці нагадвае, што з 23 лютага будзе забаронена распіццё піва ў грамадскіх месцах. І ні традыцыйнага слова пра «несанкцыянаваную акцыю».

* *

Чатыры гады кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых.

У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне.

Акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення: гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было выстаўлена абвінавачанне на падставе арт. 218 Крымінальнага кодэкса. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» была распачата справа згодна з арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта Асіпенку і Аўтуховічу было выстаўлена 20 лістапада.

8 жніўня Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачанні.

Арцём Дубскі быў асуджаны 7 ліпеня на адзін год пазбаўлення волі з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму. Гэты прысуд яму быў вынесены за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў у студзені 2008 года. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» афіцыйна прызнала Дубскага вязнем сумлення.

Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гг апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

←Плоды «многовекторности»: новые визовые неудобства для белорусов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика