Аляксандар Камароўскі - ляўрэат прэміі Юрыя Захаранкі

Источник материала:  
Аляксандар Камароўскі - ляўрэат прэміі Юрыя Захаранкі

Уручэньне прэміі заплянаванае на 23 лютага ў офісе Партыі БНФ у Менску. Ляўрэатам прэміі імя Юрыя Захаранкі па выніках 2009 году стаў сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня руху вэтэранаў баявых дзеяньняў у Аўганістане "Абаронцы Айчыны" Аляксандар Камароўскі.

Прэмія ўручаецца штогод дэмакратычным рухам, які яднае афіцэраў - былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых сілавых структураў Беларусі, паведаміў БелаПАН адзін з заснавальнікаў прэміі праваабаронца Алег Воўчак.

"Аляксандр Камароўскі – рулявы "аўганскага" руху ў краіне. Арганізацыю па абароне правоў інвалідаў - удзельнікаў вайны ў Аўганістане ён пачаў ствараць яшчэ ў часы СССР, 20 гадоў таму. І да гэтага часу ён займае актыўную грамадзянскую пазыцыю, абараняючы правы войнаў-"аўганцаў". Мы лічым, што ён паказвае прыклад, якім павінен быць сапраўдны афіцэр, няхай нават і ў адстаўцы. (…) Летась ён актыўна ўступаўся за свайго калегу, таксама вэтэрана вайны ў Аўганістане, Мікалая Аўтуховіча, які цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. І ў немалой ступені дзякуючы яму пра справе Аўтуховіча ведаюць многія "аўганскія" арганізацыі за мяжой ", - кажа Воўчак.

У розныя гады ляўрэатамі прэміі імя Захаранкі былі:

  • генэрал Валеры Фралоў;
  • праваабаронца Гары Паганяйла;
  • былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін;
  • прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч;
  • журналіст Аляксандр Тамковіч.
←Вячоркі ідуць у дэпутаты сям’ёй

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика