Вячоркі ідуць у дэпутаты сям’ёй

Источник материала:  
15.02.2010 17:38 — Новости Общества

Былы лідэр «Моладзі БНФ» Франак Вячорка, які зараз знаходзіцца ў войску, будзе вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

«Большая частка нашых кіраўнікоў ідзе ў Мінскі гарсавет. Пачынаючы ад кіраўніка партыі Аляксея Янукевіча да былога кіраўніка партыі Вінцука Вячоркі і ягонага сына, палітпрызыўніка Франка Вячоркі».

Нагадаем, што ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты будуць рэгістраваць да 18 лютага, вылучэнне кандыдатаў завершыцца 15 сакавіка.

←На Магілёўшчыне да 2012 году папулярызуюць беларускую мову

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика