РОЗГАЛАС

Источник материала:  
У Вiцебску ўзламалi банкамат

2 лютага, каля 2 гадзiн ночы, група невядомых зламыснiкаў трапiла ў памяшканне палiклiнiкi № 2 па вулiцы Горкага ў Вiцебску i ўзламала банкамат.

Як паведамiлi "Звяздзе" ў прэс-службе Упраўлення ўнутраных спраў Вiцебскага аблвыканкама, банкамат належыць "Белiнвестбанку". У памяшканнi, дзе стаiць банкамат, усталяваны вiдэакамеры. Гэта павiнна паспрыяць у раскрыццi злачынства. Сума скрадзеных з банкамата грошай вызначаецца. Мiж iншым, раней падчас правядзення праверкi надзейнасцi аховы банкаматаў вобласцi супрацоўнiкi мiлiцыi далi канкрэтныя рэкамендацыi кiраўнiцтву банкаў наконт недахопаў па арганiзацыi аховы, у тым лiку i гэтага канкрэтнага банкамата, якi ўзламалi. Але банкамат не быў падключаны да ахоўнай сiгналiзацыi.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Ну i ну

Марыхуана расла ў... шафе для адзення

Супрацоўнiкi ўпраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi выявiлi ў абласным цэнтры падпольную лабараторыю па вырошчваннi марыхуаны, паведамiў "Звяздзе" начальнiк аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Георгiй Еўчар.

Гэта "вытворчасць размяшчалася ў звычайным пяцiпавярховiку. Гаспадар кватэры, трыццацiгадовы непрацуючы i раней судзiмы гродзенец, пад iнкубатар, дзе расла марыхуана, прыстасаваў... шафу для адзення. Для наркатычнага зелля былi створаны проста шыкоўныя ўмовы — гука- i цеплаiзалюючая фольга, сiстэма вентыляцыi, нагнятальнiк паветра, энергазберагальныя лямпы дзённага святла для падтрымкi неабходнага тэмпературнага рэжыму, таймер уключэння...

Калi эксперт-крымiналiст дастаў з шафы чатыры кадушкi з галiнастай раслiннасцю, то запрошаная ў якасцi сведкi суседка наркадзялка ледзь устаяла на нагах. "Думала, што такое толькi ў кiно паказваюць" — не магла паверыць пенсiянерка. А затрыманы паведамiў, што праз некалькi месяцаў можна было збiраць ураджай i высаджваць новую партыю канапель. Цяпер сышчыкi ўстанаўлiваюць каналы збыту марыхуаны, а таксама спрабуюць высветлiць, цi адзiны гэта пункт у горадзе па яе вырошчваннi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Беларускiя выратавальнiкi атрымалi адрамантаваны верталёт МI-26

Пра гэта журналiстам паведамiў мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Энвер Барыеў.

— Мы плануем, што другi верталёт Мi-26 да сакавiка пройдзе ўсе неабходныя працэдуры, звязаныя з яго допускам да выканання кантрактаў за мяжой, — паведамiў Энвер Барыеў. — Мы прагназуем , што сёлета зможам дапамагаць ужо двума верталётамi МI-26 i адным МI-8. Па словах мiнiстра, верталёт Мi-8 знаходзiцца ў стадыi падрыхтоўкi да працы за мяжой.

Беларускi верталёт МI-26 зарэкамендаваў сябе пры тушэннi пажараў у Турцыi i Грэцыi. Ён можа пераносiць да 20 тон грузу на знешняй падвесцы, вадазлiўнае прыстасаванне верталёта дазваляе скiдваць адначасова да 15 тон вады. МНС сёлета плануе пашырыць працу беларускiх выратавальнiкаў за межамi Беларусi.

Настасся Занько.

Пажар выклiкалi пахавальныя свечкi...

У Мiнску выратавальнiкi прыбылi на тушэнне пажару, якi пачаўся з-за... пахавальных свечак.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанiк, у адной з кватэр на сёмым паверсе дома на вулiцы Громава сваякi развiтвалiся з нябожчыкам, пахаванне якога павiнна было адбыцца наступнай ранiцай. Ля пластмасавых вянкоў гарэлi па традыцыi свечкi, якiя неабачлiва пакiнулi без нагляду — ад iх i ўзнiкла загаранне, калi людзi вячэралi ў iншым пакоi. Густы дым запоўнiў кватэру, а пасля пачаў распаўсюджвацца па шостым i пятым паверхах дома, пайшоў уверх. Супрацоўнiкi МНС, якiя тэрмiнова прыбылi на месца здарэння па выклiку, выратавалi шасцярых чалавек, пяцёра з якiх былi дзецi, i эвакуявалi з дома 20 чалавек.

Iгар ГРЫШЫН.

Ноўтбукi кантрабандай

На прапускным пункце "Макраны" брэсцкiя памежнiкi сумесна з мытнiкамi затрымалi "Нiсан", якi прыбыў з Польшчы.

Жыхар Брэста схаваў у аўтамашыне 26 ноўтбукаў, якiя пацягнулi на 38 млн рублёў. А на беларуска-ўкраiнскай мяжы ўвагу памежнiкаў прыцягнула аўтамашына "Аўдзi", у якой вадзiцель спрабаваў кантрабандай перавезцi 25 ноўтбукаў i 4 сумкi з камплектавымi часткамi да iх.

Сымон Свiстуновiч.

Замест бясплатнага харчовага пакета — 100 тысяч страты

Дзве махляркi абакралi крычаўскую пенсiянерку.

1 лютага незнаёмыя жанчыны ўдзень прыйшлi ў кватэру да 80-гадовай пенсiянеркi i назвалiся сацыяльнымi работнiкамi. Яны паведамiлi жанчыне прыемную навiну: маўляў, можна атрымаць матэрыяльную дапамогу на харчы, але спiс павiнна ўласнаручна скласцi сама пенсiянерка. Пакуль гаспадыня выйшла на кухню i пiсала, адна з жанчын шукала схованку. I знайшла: 100 тысяч рублёў, прыхаваныя ў шафе для адзення, знiклi.

Алена Казлова.

←Мелкие деньги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика