Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца

Источник материала:  
Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца

Настаўнікаў са школаў Менскай вобласьці, якія зьяўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленьні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях.

Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўленьня Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі.

У кабінэт кіраўніцы ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму кіраўнік мясцовага аддзелу адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінэце.


У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10.

Настаўніцу гісторыі з Талькі Натальлю Ільініч (на фота) таксама запрасілі разам з кіраўніцай адпаведнага аддзелу адукацыі. Віна Натальлі палягала ў тым, што яна — сябра партыі БНФ.

«Я такога ніколі ня чула ў сваім жыцьці. На мяне так ніколі ніхто не крычаў... Начальніца, тры яе намесьнікі і яшчэ сакратар. Іх пяць чалавек. Да панядзелка трэба напісаць заяву аб выхадзе з партыі БНФ, а ў іншым выпадку — заяву аб звальненьні са школы. Казалі: „Вы ж у партыі БНФ. Яна ж апазыцыйная. Вы ў апазыцыі да прэзыдэнта, дзяржавы. Таму вы ня можаце працаваць у дзяржаўнай школе“.

Я пачала казаць, што партыя зарэгістраваная, але яны сказалі: „Не сьмяшыце мяне! Дэмакратыя! Канстытуцыя!“ Гэта калі казала, што згодна з Канстытуцыяй усе людзі могуць быць у партыях».

Спадарыня Ільініч прыгадала размову ў кабінэце загадчыцы з маладой настаўніцай зь Любані, якая зьяўляецца сябрам АГП.

«Крычала, каб яна не пасьмела балятавацца на выбарах. Крычала: «Ты будзеш бегчы бягом са сваім мужам зь Любані да свайго Ўрэчча! Я табе набалятуюся! Ты паставіш крыж на сабе і на працы ў сыстэме адукацыі!»

←Температура воздуха в РФ и Беларуси будет повышаться весь 21-й век

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика