Няма канца праблемам памiж Кiевам i Масквой
У фокусе замежных СМІ
Польскiя СМI са спасылкамi на iнфармацыйнае агенцтва Рэйтэр паведамляюць, што напрыканцы снежня Расiя адмовiлася ад экспарту ў студзенi нафты праз украiнскiя парты. I яшчэ было выказана сумненне ў тым, што Украiна без праблем заплацiць за пастаўлены газ.
Гэта, па меркаваннi Рэйтэр, не выключае магчымасцi паўтору навагоднiх цэнавых спрэчак памiж Масквой i Кiевам, у вынiку якiх парушаюцца пастаўкi газу дзяржавам Еўрасаюза. Аднак некаторыя аналiтыкi лiчаць малаверагодным, каб Масква зараз узмацнiла цiск на Украiну, бо гэта пагоршыць шанцы прарасiйскiх кандыдатаў на прэзiдэнцкiх выбарах у студзенi.
У 2008 годзе Украiна добрасумленна ўносiла свае плацяжы за газ, але чакаецца, што з прычыны нiзкiх тэмператур рахунак за снежань, якi павiнен быць выстаўлены да 11 студзеня 2010 года, дасягне мiльярда долараў. Заўважым, у папярэднiм месяцы ён склаў 770 мiльёнаў. У "Газпраме" выклiкае трывогу тэндэнцыя скарачэння забору газу Украiнай, што ўскосна сведчыць аб яе верагодных сур'ёзных цяжкасцях, звязаных з будучай аплатай за газ.Так, дарэчы, паведамiла Польскае агенцтва друку. А па меркаваннi iнтэрнэт-партала www.tvр24.рl, гэта не канец праблемам на лiнii Кiеў — Масква. Манапалiсцкая кампанiя "Транснафта", якая кiруе расiйскiмi нафтаправодамi, абвясцiла аб адмове ад планаванага экспарту нафты праз украiнскi порт Паўднёвы на Чорным моры. "Транснафта" не дала нiякага абгрунтавання свайго рашэння.
Нафтавыя кампанii цяпер вымушаныя транспартаваць прызначаныя першапачаткова для Паўднёвага прыкладна паўмiльёна тон нафты праз iншыя парты — Наварасiйск або балтыйскi Прыморск. Клопаты, звязаныя з перанакiраваннем нафтавых плыняў, закрануць у першую чаргу кампанii "Раснафта", ТНК-ВП i "Транснафта". Кампанii "Морган Стэнлi" ўжо прададзены груз нафты, прыбыццё якога ў Паўднёвы прызначана на 8-12 студзеня. Нафтагандляры сцвярджаюць, што перанакiраванне грузу выклiча сур'ёзныя праблемы ў лагiстыцы. Пасля таго, калi ў пачатку гэтага года Расiя перастала транспартаваць нафту праз порт у Адэсе, Паўднёвы стаў адзiным украiнскiм портам, праз якi расiйская нафта экспартуецца ў заходнiя дзяржавы. А ў 2008 годзе праз два гэтыя парты прайшло звыш 15 млн тон расiйскай нафты.
Партал www.tvр24.рl робiць падрабязны аналiз газавага канфлiкту памiж Расiяй i Украiнай, што рэзка ўспыхнуў у самым пачатку 2009 года i рыкашэтам адбiўся на пастаўках блакiтнага палiва ў Еўропу, якая панесла вялiзныя эканамiчныя страты. Страты гэтыя былi настолькi значнымi, што залежная на 98 працэнтаў ад расiйскай нафты i газу Славакiя ўвяла 6 студзеня надзвычайнае становiшча ў сваёй эканомiцы. Цалкам апынулiся адрэзанымi ад паставак праз Украiну расiйскага газу Балгарыя, Грэцыя, Македонiя, Харватыя, Боснiя i Герцагавiна. Як вядома, цяпер "Газпрам" кантралюе 70 % сусветных залежаў прыроднага газу, а Расiя з'яўляецца самым буйным экспарцёрам гэтай сыравiны. Замежныя СМI адзначаюць, што пры такой моцнай залежнасцi шматлiкiх краiн ад расiйскага газу, Крэмль мае магчымасць аказваць эканамiчны цiск на iх. Расiйска-ўкраiнскi газавы канфлiкт — гэта не першая прыкрая падзея за апошнiя гады.
робiць падрабязны аналiз газавага канфлiкту памiж Расiяй i Украiнай, што рэзка ўспыхнуў у самым пачатку 2009 года i рыкашэтам адбiўся на пастаўках блакiтнага палiва ў Еўропу, якая панесла вялiзныя эканамiчныя страты. Страты гэтыя былi настолькi значнымi, што залежная на 98 працэнтаў ад расiйскай нафты i газу Славакiя ўвяла 6 студзеня надзвычайнае становiшча ў сваёй эканомiцы. Цалкам апынулiся адрэзанымi ад паставак праз Украiну расiйскага газу Балгарыя, Грэцыя, Македонiя, Харватыя, Боснiя i Герцагавiна. Як вядома, цяпер "Газпрам" кантралюе 70 % сусветных залежаў прыроднага газу, а Расiя з'яўляецца самым буйным экспарцёрам гэтай сыравiны. Замежныя СМI адзначаюць, што пры такой моцнай залежнасцi шматлiкiх краiн ад расiйскага газу, Крэмль мае магчымасць аказваць эканамiчны цiск на iх. Расiйска-ўкраiнскi газавы канфлiкт — гэта не першая прыкрая падзея за апошнiя гады.Таму ў Польшчы ўсё часцей гавораць аб неабходнасцi як мага хутчэй дыверсiфiкаваць крынiцы энергетычнай сыравiны. Сярод праектаў, якiя дазволiлi б краiне дасягнуць хоць бы частковай энергетычнай незалежнасцi ад Расii, называюць у першую чаргу праект тэрмiнала па прыёмцы звадкаванага газу ў Свiнауйсьцi, Bаltiс Рiре (газаправод з Данii), "Набука" (газаправод з Азербайджана праз Турцыю, Балгарыю, Румынiю i Венгрыю да Аўстрыi з магчымым наступным падключэннем да Польшчы), "Сарматыя" (газаправод з Азербайджана па дне Чорнага мора, праз Украiну i Польшчу ў Заходнюю Еўропу). Кiраўнiк кампанii "Бартiмпэкс", ён жа польскi газавы магнат Аляксандр Гудзаваты, выступiў з прапановай будаўнiцтва газаправода, якi злучыў бы польскi Шчэцiн з германскiм Бернау.
У свой час урад Ежы Бузэка меў канцэпцыю будаўнiцтва газаправода з Нарвегii. Гэта было б сумеснае прадпрыемства канцэрна "Польская нафтавая i газавая прамысловасць" i нарвежскага "Статойла". Газаправод даўжынёй каля 1000 км, праходзiў бы па дне Паўночнага мора да польскага ўзбярэжжа Балтыкi. Газ паступаў бы як у Польшчу, так i ў паўднёвую частку Нарвегii i Швецыi. Польшча магла б атрымлiваць 5 млрд кубiчных метраў газу ў год пры поўнай прапускной здольнасцi 8 млрд. Але кантракт не быў падпiсаны па iнiцыятыве новага ўрада на чале з Лешэкам Мiлерам.
Таму ўсе названыя праекты застаюцца пакуль на паперы. Больш рэальнай справай здаецца газаправод "Паўночны струмень", якi злучае Расiю з Германiяй у абыход Польшчы. Заходнiя партнёры разумеюць неабходнасць гэтага. Але "Паўночны струмень" крытычна ўспрымаюць у Польшчы i краiнах Балтыi, яны называюць будаўнiцтва газаправода спробай падзялiць Еўрасаюз. У сваю чаргу шведы i фiны маюць сумненнi адносна экалагiчных наступстваў праекта.
Мiхаiл Бацян.