Эўразьвяз занепакоены сытуацыяй зь беларускімі мэдыямі

Источник материала:  
Эўразьвяз занепакоены сытуацыяй зь беларускімі мэдыямі

Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі, гатовыя сустрэцца з ініцыятарамі грамадзкай кампаніі «За свабоду слова».

Пра гэта паведаміла амбасадар Вялікай Брытаніі Розмары Томас. Сустрэча адбудзецца 19 альбо 26 студзеня.

Кампанію «За свабоду слова» ініцыявалі беларускія журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. Яны занепакоеныя трывожнай сытуацыяй у сфэры мэдыяў. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць праект прэзыдэнцкага ўказу пра ўдасканаленьне выкарыстаньня Інтэрнэту, вынясеньне другога пісьмовага папярэджаньня газэце «Народная воля».

Амбасада Вялікай Брытаніі цяпер выконвае ролю кантактнай амбасады Эўразьвязу ў Беларусі, бо Гішпанія, якая пачала старшыняваць у ЭЗ, ня мае ў Менску свайго дыпляматычнага прадстаўніцтва.
←Выйшў на волю былы дырэктар МТЗ Васіль Лявонаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика