Выйшў на волю былы дырэктар МТЗ Васіль Лявонаў
Восьмага студзеня пасьля васьмі гадоў зьняволеньня зь менскай калёніі вызваліўся былы дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў.
«Мусілі вызваліць 6 студзеня, але яшчэ пратрымалі 2 дні. Такім чынам я вытрымаў яшчэ два дні гэтага зьдзеку»,- паведаміў Міхаіл Лявонаў.
Былы дырэктар МТЗ пакуль адмаўляецца ад больш падрабязнай размовы:
«Мне трэба аглядзецца вакол, пабыць зь сям’ёй, ў доме, дзе я ня быў не 8 дзён, не 8 месяцаў, а 8 гадоў! Нікуды не зьбіраюся, адчуваю сябе нармальна, але вельмі ад усяго стаміўся».
Міхаіл Лявонаў быў арыштаваны 7 студзеня 2002 году. Вярхоўны суд асудзіў яго паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу, у тым ліку аб хабарніцтве, да 10 гадоў зьняволеньня. 2 гады з гэтага тэрміну былі зьнятыя паводле амністыі. Сваёй віны Міхаіл Лявонаў ніколі не прызнаваў.
«Сваю невінаватасьць я на 300% даказаў у судзе і магу сьмела казаць, што не скраў на МТЗ нават цьвіка», — казаў Міхаіл Лявонаў сваякам пасьля суду. У калёніі