Супрацоўнік дзяржбяспекі Літвы загінуў, бо шукаў зніклыя $30 мільёнаў, выдзеленыя беларускай апазіцыі?
Літоўскія пракуроры атрымалі сведчанне таго, што загадкавая гібель супрацоўніка дзяржбяспекі Літвы Вітаўтаса Поцюнаса можа быць звязана з выкананнем у Беларусі асабліва сакрэтнага задання. Нібыта Поцюнас, які загінуў ў Брэсце ў 2006 годзе, цікавіўся зніклымі ў Літве грашыма з ЗША, вылучанымі на падтрымку беларускай апазіцыі.
«Кажуць і пра 40 мільёнаў, і пра 30 мільёнаў даляраў ЗША, але цяжка сказаць, бо я іх у руках не трымаў. І незразумела, якая частка асела тут, у Літве. Калі ён цікавіўся, то інфармацыя гарачая і наступны вывад адпаведны, вы самі можаце яго зрабіць «, — сказаў Матулявічус.
Ён заявіў, што некаторыя супрацоўнікі ДГБ ўжо пасля парламенцкага расследавання аб дзейнасці дэпартамента хацелі расказаць пра зніклыя грошы з Амерыкі, але пасля перадумалі.
«У ДГБ пераменаў не адбылося, а людзі пачалі верыць, што адбудуцца істотныя перамены, і мной быў атрыманы сігнал, што прыйдуць і раскажуць яшчэ, а потым будзеш думаць, што з людзьмі расправіліся, потым людзі перадумалі», — распавёў Матулявічус.
Поцюнас загінуў у канцы лета 2006 года ў Брэсце. Пракуроры прыйшлі да высновы, што ён загінуў у выніку няшчаснага выпадку, дасудовае расследаванне было закрыта, аднак пасля скаргі ў суд яго аднавілі ў трэці раз.