Над галоўнай ёлкай Віцебска ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Источник материала:  
07.01.2010 20:57 — Новости Общества
Бел-чырвона-белы сцяг залунаў над галоўнай ёлкай Віцебска на плошчы Перамогі. Прыкладна ў 12:30 агромністае палотнішча нацыянальных колераў з’явілася на вышыні 35 метраў над пяціканцовай зоркай на вершаліне самай высокай у Беларусі ёлкі.

Як паведаміў па тэлефоне віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, ён мае інфармацыю, што сцяг узнялі беларускія патрыёты ў гонар свята Хрыстовага Нараджэння, якое сёння святкуюць праваслаўныя вернікі краіны.

Бел-чырвона-белы сцяг лунаў над горадам толькі 15 хвілін — яго знялі з ёлкі пры дапамозе адмысловай машыны МНС з раскладной лесвіцай.

Над галоўнай ёлкай Віцебска ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Над галоўнай ёлкай Віцебска ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Над галоўнай ёлкай Віцебска ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

Фота: Сяржук Серабро
 



←Рождество – один из немногих исключительно семейных праздников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика