Большасць беларусаў задаволеныя працай мiлiцыi
У ходзе апытання насельнiцтва, праведзенага Інфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у жнiўнi—вераснi 2009 г., пераважная большасць грамадзян (84,0 %) заявiлi, што ў выпадку пагрозы асабiста сабе або сваёй маёмасцi звернуцца ў органы ўнутраных спраў.
Больш за палову апытаных — 68,4 % — пазiтыўна ацанiлi працу мiлiцыi ў сваiм раёне, горадзе.
Размеркаванне адказаў рэспандэнтаў на пытанне "Як Вы ацэньваеце дзейнасць мiлiцыi ў Вашым горадзе (раёне, вёсцы)?"
(у % ад колькасцi апытаных)Негатыўна пра працу беларускiх мiлiцыянераў адклiкаюцца крыху больш за 12 % удзельнiкаў апытання. Такая думка пра працу супрацоўнiкаў праваахоўных органаў застаецца практычна нязменнай на працягу апошнiх трох гадоў.
Грамадзяне адзначаюць, што пры стасунках з насельнiцтвам беларускiя супрацоўнiкi мiлiцыi ў асноўным афiцыйна-дзелавыя, ветлiвыя i зацiкаўленыя (71,8 % рэспандэнтаў).
Крымiнагенная сiтуацыя ў краiне ацэньваецца большасцю насельнiцтва рэспублiкi (амаль 60 %) як стабiльная цi якая паляпшаецца. Пагаршэнне крымiнагеннага становiшча за мiнулы год па месцы свайго пражывання (раён, горад, вёска) i ў рэспублiцы ў цэлым адзначылi не больш за 8 % удзельнiкаў апытання.
ў краiне ацэньваецца большасцю насельнiцтва рэспублiкi (амаль 60 %) як стабiльная цi якая паляпшаецца. Пагаршэнне крымiнагеннага становiшча за мiнулы год па месцы свайго пражывання (раён, горад, вёска) i ў рэспублiцы ў цэлым адзначылi не больш за 8 % удзельнiкаў апытання.Кожны другi рэспандэнт (53,5 %) адказаў, што адчувае сябе ў бяспецы ў грамадскiх месцах.
Разам з тым падстаў для самазаспакаення ў праваахоўных органаў пакуль мала. Кожны восьмы апытаны (12,6 %) выказаў сумненне, што цалкам абаронены, знаходзячыся на вулiцы.
Асноўнай прычынай злачыннасцi, на думку грамадзян, працягвае заставацца алкагалiзацыя грамадства (гл. дыяграму 2).на думку грамадзян, працягвае заставацца алкагалiзацыя грамадства (гл. дыяграму 2).