Снег i вецер абясточылi 118 населеных пунктаў Гомельскай вобласц
30.12.2009
—
Новости Общества
У вынiку моцнага снегападу i ветру ў Гомельскай вобласцi гэтай ноччу было абясточана 118 населеных пунктаў 16 раёнаў, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях.
Да парываў лiнiй электраперадачы прывяло налiпанне вiльготнага снегу, якое стварыла дадатковую нагрузку на высакавольтныя лiнii. Моцны вецер ускладнiў сiтуацыю.
Аднаўленчыя работы пачалiся адразу пасля першых паведамленняў аб парывах. На дадзены момант у iх задзейнiчаны больш як два дзясяткi брыгад энергетыкаў.