Яшчэ раз пра этычнае стаўленне да ВІЧ-iнфiцыраваных

Источник материала:  

Артыкул "У Светлагорску "адкрылi" iмёны нарказалежных", надрукаваны ў нумары за 28 лiстапада, рэдакцыя газеты накiравала на рэагаванне ў Светлагорскi райвыканкам. У iм мы расказвалi пра скаргi людзей з ВIЧ на тое, што былi рассакрэчаныя iх дыягназы на педсаветах у школах.

Разгледзеўшы факты, прыведзеныя ў артыкуле, райвыканкам паведамляе, што згодна з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 18, установы адукацыi рэгулярна наведваюць сем'i, у якiх бацькi злоўжываюць спiртнымi напоямi i з'яўляюцца нарказалежнымi, ухiляюцца ад выканання бацькоўскiх правоў.

У лiстападзе 2009 года, як вынiкае з лiста, было праведзена вывучэнне ўмоў пражывання няпоўнагадовых.

— Пры наведваннi сем'яў педагогамi выконваюцца этычныя i маральныя нормы. Iнфармацыi пра наяўнасць ВIЧ-iнфекцый у навучэнцаў i iх бацькоў аддзел i ўстановы адукацыi не маюць. Пытанне пра наяўнасць захворвання працаўнiкоў устаноў адукацыi не цiкавiць, галоўнае пры наведваннi сем'яў — умовы пражывання няпоўнагадовых i ступень удзелу ў iх выхаваннi бацькоў, — паведамiў рэдакцыi Сяргей Мяркулаў, намеснiк старшынi раённага выканаўчага камiтэта г. Светлагорска.

У рэгiёне прымаюцца дзейсныя меры па фармiраваннi талерантнага стаўлення да носьбiтаў ВIЧ-iнфекцыi. Пра гэта сведчыць праведзенае раённай газетай "Светлагорскiя навiны" экспрэс-апытанне жыхароў горада пра магчымасць сяброўства з носьбiтамi ВIЧ-iнфекцыi. Вынiкi апытання сведчаць пра цярпiмае стаўленне гараджан да гэтых людзей.

У раённым выканаўчым камiтэце была праведзена нарада з працаўнiкамi адукацыi i праваахоўных органаў па ажыццяўленнi кантролю за ўмовамi пражывання дзяцей. I падчас яе, як паведамляецца ў лiсце, звернута ўвага на выкананне этычных нормаў пры наведваннi сем'яў.

Настасся Занько.

←Трэба прымусiць крызiс працаваць на нас!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика