37 еўрацэнтаў у гадзіну, ці 63 еўра ў месяц
28.12.2009 11:16
—
Новости Общества
У Беларусі з 1 студзеня 2010 года падвышаецца мінімальная заработная плата да 258 тыс. 600 рублёў (63 еўра).
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 26 снежня 2009 года № 1700.
Нагадаем, што з 1 студзеня 2009 года ў краіне мінімальная заработная плата раўнялася 229 тыс. 700. рублям.
У адпаведнасці з пастановай № 1700 ўстаноўлена мінімальны заробак у гадзіну ўстаноўлены ў памеры 1 530 рублёў (37 еўрацэнтаў).