Пацяплее!
18.12.2009
—
Новости Общества
У выхадныя на тэрыторыi Беларусi захаваецца марознае i снежнае надвор'е, паведамiлi рэдакцыi ў гiдраметцэнтры.
У суботу i нядзелю чакаюцца кароткачасовы снег i завiруха. Тэмпература паветра ўначы мiнус 12—20 градусаў, пры праясненнях у нядзелю да 24 марозу, удзень мiнус 10—18 градусаў. Ужо ў пачатку наступнага тыдня маразы стануць слабець. Сiноптыкi прагназуюць, што ў другой палове наступнага тыдня маразы будуць не мацнейшыя за 3—7 градусаў, а ў заходнiх раёнах краiны нават чакаецца зiмовая адлiга, калi слабаадмоўная тэмпература ўначы будзе чаргавацца з невялiкiм плюсам удзень.
Сяргей КУРКАЧ.