У Мінску разагнаная акцыя ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана
16 снежня ў Мінску, ля іранскага пасольства (вул. Няжданавай, 28) прайшла акцыя ў абарону дзесяці геяў Ірана (у тым ліку васьмі падлеткаў), якіх у гэтай краіне асудзілі на смерць за «садамію».
Акцыю зладзіў ЛГБТ‑рух у Беларусі.
Трое актывістаў руху — Сяргей Андросенка, Сяргей Прадзед і Аляксандр Гагарын — прыйшлі да сценаў пасольства Ірана ў Мінску з плакатам на беларускай і англійскай мовах «Спыніце забойства геяў». Яны таксама перадалі ў пасольства петыцыю з патрабаваннем спыніць пераслед геяў у гэтай краіне.
Крыху раней актывісты ЛГБТ-руху перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства замежных спраў Беларусі ліст з просьбай прадпрыняць магчымыя дыпламатычныя высілкі з мэтай паўплываць на Тэгеран у справе адмены смяротнага прысуду асуджаным асобам.
***
Праз 15 хвілін перамоваў/пікіровак з міліцыяй удзельнікі акцыі, а таксама карэспандэнт «НН» Настасся Шамрэй былі затрыманыя, іх адвезлі ў Савецкі РУУС Мінска.
***
Цяпер іх прывезлі да будынка РУУС, але адвялі ў не ў сам будынак, а ў апорны пункт побач з ім.
Статус затрыманых, паведамляе Настасся, пакуль няясны. Ім нічога не паведамляюць. Пратаколаў пакуль таксама не складаюць.