Папа рымскі правёў прыватныя сустрэчы з беларускімі біскупамі

Источник материала:  
Папа рымскі правёў прыватныя сустрэчы з беларускімі біскупаміПаводле яго слоў, адбыліся сустрэчы святога айца з мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоніем Дзям'янкам, апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі кардыналам Казімірам Свёнтэкам, дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Казімірам Велікасельцам і біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам.

Як адзначыў ксёндз Аляксандр, сустрэчы беларускіх біскупаў з Бенедыктам XVI прайшлі ў шчырай і сардэчнай атмасферы. Папа цікавіўся сённяшнім становішчам, развіццём і праблемамі Беларускай рымска-каталіцкай царквы ў цэлым і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў прыватнасці. "Пантыфік даў станоўчую ацэнку перспектывам развіцця касцёла ў нашай краіне і з вялікім задавальненнем сустрэў паведамленне аб пазітыўным развіцці адносін з праваслаўнай царквой і грамадскасцю", — сказаў прэс-сакратар БРКЦ.

Паводле яго слоў, у межах візіту біскупы з Беларусі наведалі шэраг кангрэгацый і радаў Ватыкана. У ведамствах апостальскай сталіцы беларускія іерархі прадставілі сітуацыю ў розных кантэкстах і абмеркавалі актуальныя для краіны пытанні, сказаў ксёндз Аляксандр. Ён адзначыў, што падчас наведвання кангрэгацый беларускія іерархі сустрэлі з боку прадстаўнікоў ведамстваў разуменне і падтрымку, атрымалі добрыя парады адносна вырашэння праблем Беларускай рымска-каталіцкай царквы.

Візіт да апостальскіх парогаў беларускіх біскупаў у Ватыкан праводзіцца з 11 па 17 снежня. На апошні дзень візіту запланавана аўдыенцыя біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна ў святога айца, а затым сустрэча ўсіх шасці беларускіх іерархаў з Бенедыктам XVI, падчас якой біскупы яшчэ раз запросяць пантыфіка наведаць Беларусь.


←У Мінску разагнаная акцыя ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика