Хартыя’97 назвала лаўрэатаў

Источник материала:  
10.12.2009 14:28 — Новости Общества

Аргкамітэт Хартыі 97 аб’явіў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2009 год.

За асабістую мужнасць пры абароне правоў чалавека ўзнагароджаны Франак Вячорка, Зміцер Бародка, Максім Вінярскі, Арцём Дубскі, Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў, Уладзімер Асіпенка і пасмяротна Яна Палякова.

Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была заснавана Хартыяй‑97 у 1998 годзе. У розныя гады лаўрэатамі прэміі былі абаронцы намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Мінска ў сакавіку 2006 года, палітвязні Аляксандр Казулін, Зміцер Дашкевіч, Міхаіл Марыніч, Артур Фінькевіч, Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч, Аляксандр Баразенка, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч, актывістка Беларускага незалежнага прафсаюза Алена Захожая, вернікі, якія ўдзельнічалі ў галадоўцы ў абарону храма пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», журналісты Павел Мажэйка, Мікола Маркевіч, Віктар Івашкевіч, Любоў Лунёва і іншыя.

←ОВОС белорусской АЭС доработают с учетом замечаний стран-соседей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика