Дык усё ж такі новае ці старое

Источник материала:  
10.12.2009

Адным з даволі распаўсюджаных магічных спосабаў “абнавіць”, г. зн. палепшыць сваё жыццё, было апрананне новай адзежы ў вызначаныя дні года.

Так, на Каляды, Вялікдзень і іншыя гадавыя святы абавязковым патрабаваннем да адзення была яго навізна:“На светлой неделе рубаха хоть плохонька да белехонька, а к Рождеству — хоть сурова, да нова”.У той жа час старыя рэчы ў сілу іх культурнай засвоенасці і прыналежнасці хатняму свету нярэдка разглядаліся як цэнтр сямейнага дабрабыту і ладу. Яны служылі надзейным абярэгам, здольным засцерагчы ад сурокаў.Больш таго, яны былі своеасаблівымі пасрэднікамі-павадырамі на шляху ў свет сталага стану, калі жадаеце — кіем, які не толькі забяспечваў абароненасць у момант пераходу, але служыў яшчэ і апазнавальным знакам родавай прыналежнасці. Так, згодна з беларускім звычаем толькі што народжанага хлопчыка бабка-павітуха “спавівала” ў старую бацькаву кашулю, дзяўчынку — у матчыну ніжнюю спадніцу, тым самым забяспечваючы духоўнае паяднанне паміж прадстаўнікамі двух пакаленняў. Асваенне новай хаты абавязкова адбывалася пры наяўнасці рэчаў, прынесеных са старой хаты: веніка, чыгуна з вуглямі ці попелам, прадметаў побыту, з якімі былі звязаны добрыя падзеі і прыемныя ўспаміны.Шлюбныя ўборы жаніха і нявесты надзяляліся асаблівым, сакральным статутам. Адна з самых важных умоў, якую прад’яўлялі да вясельнага адзення, гэта тое, што яна павінна была быць новай ці атрыманай у спадчыну ад бліжэйшых сваякоў. Нярэдка вясельныя строі ці іх асобныя элементы  выкарыстоўваліся на вяселлях прадстаўнікамі розных пакаленняў. На Беларусі часцей за ўсё ўбор нявесты быў новым, але з некаторымі дэталямі (элементамі) ад вясельнага строю маці ці бабулі, напрыклад ніжняя спадніца, вэлюм.Залатое правіла народнай культуры: калі жадаеце, каб дзеці вашай сям’і, а потым і іх дзеці былі дружнымі, не аддавайце дзіцячыя рэчы, цацкі чужым людзям, хай яны пераходзяць “па спадчыне” вашым сваякам. Старыя дзіцячыя рэчы і адзежа нясуць у сабе дадатную энергетыку і збліжаюць  людзей.

←Автомобили на рапсе. Бобруйское биотопливо будет дешевле обычного “дизеля” почти на 200 рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика