Новым міністрам інфармацыі прызначаны Алег Праляскоўскі
Як стала вядома БелаПАН, міністрам інфармацыі Беларусі прызначаны Алег Праляскоўскі, былы дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта. Такое рашэнне прыняў 4 снежня Аляксандр Лукашэнка.
Раней пасаду міністра інфармацыі займаў Уладзімір Русакевіч.
![]() На фота: А. Праляскоўскі, П. Якубовіч, У. Русакевіч (справа на лева) на выставе СМІ ў Беларусі, 2004 г. |
Праляскоўскі Алег Вітольдавіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1963 года ў Загорску (цяпер — Сергіеў Пасад), Расійская Федэрацыя. У 1985 годзе закончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча (ВІЗРВ), у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі, у Мінскім ВІЗРВ, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Працаваў начальнікам аналітычнага аддзела ў Службе бяспекі прэзідэнта, генеральным дырэктарам рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» (БелТА), намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. З 2008 года — дырэктар Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта. Член рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Узнагароджаны ордэнам Пашаны.
***
Міністрам абароны прызначаны Юры Жадобін. Дагэтуль міністрам абароны быў Леанід Мальцаў. Ён зойме месца Жадобіна - г.зн. кіраўніка Службы бяспекі прэзідэнта.
Міністрам эканомікі прызначаны Мікалай Снапкоў.