У студзені-лютым эпідэмія грыпу можа быць мацней

Источник материала:  
У студзені-лютым эпідэмія грыпу можа быць мацнейПаводле яго словаў, адназначна казаць пра тое, што менавіта ў студзені-лютым будзе яшчэ адна хваля ВРВІ і грыпу, нельга. Рана казаць і пра інтэнсіўнасць чаканага росту захворвання: усё залежыць ад розных фактараў, у тым ліку ад надвор'я. Акрамя таго, у Беларусі ад сезоннага грыпу ўжо прышчэпленыя больш за 1 млн чалавек, а частка насельніцтва ўжо перахварэла.

У той жа час варта ўлічваць, што на гэты перыяд прыходзіцца эпідэмія вірусных захворванняў, якая кожны год фіксуецца ў краіне. «Прагноз - справа няўдзячная, аднак гатовымі трэба быць да розных варыянтаў развіцця сітуацыі і выкарыстоўваць ужо назапашаны досвед», - сказаў Аляксандр Пяткевіч.

Адзначым, што ў сваю чаргу іншыя беларускія медыкі заяўляюць, што ў Беларусі працягваецца эпідэмія грыпу. Асістэнт кафедры інфекцыйных хваробаў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалай Шаўлаў у інтэрв'ю БелаПАН паведаміў, што ўладам неабходна звярнуцца да сусветнай медыцынскай грамадскасці, у прыватнасці да СААЗ, па дапамогу.

Шаўлаў падкрэсліў — у Менску зроблена перапрафіляванне ложкавага фонду пад пульманалагічныя аддзяленні: «Няўжо такое тыпова для сезоннага ўздыму захворвання? Галаслоўна сцвярджаць, што ў нас няма нейкага захворвання, можна колькі заўгодна. Так Мінздароўя і робіць, адпраўляючы наўзамен пэўнай інфармацыі папяровыя плыні загадаў і справаздачаў».

Лічбы памерлых Мінздароўя не называе, аднак, знаходзячыся на кансультацыях у шпіталях, Шаўлаў назіраў, як за адну ноч у рэанімацыі паміралі чатыры чалавекі, у тым ліку маладая цяжарная жанчына. Пнеўманія працякае настолькі цяжка, кажа ён, што штучная вентыляцыя лёгкіх не дае чаканага выніку, таму што цяжка падабраць рэжым яго дзеяння: «Мы сутыкнуліся з цалкам незразумелым захворваннем. Безумоўна, кагосьці атрымліваецца выратаваць. Мне вядомыя, на жаль, адзінкавыя выпадкі, калі пацыентаў атрымлівалася зняць жывымі з апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Большасць гіне».

Пры гэтым медык не выключае, што ў Беларусі можа быць эпідэмія атыповай пнеўманіі.

←Умер замечательный актер Вячеслав Тихонов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика