Дзе якую пiратэхнiку цяпер можна набываць?

Источник материала:  

Цяпер, у залежнасцi ад класа небяспекi, некаторыя пiратэхнiчныя вырабы можна прадаваць i ў звычайных гандлёвых арганiзацыях.

Рэалiзацыя пiратэхнiчных вырабаў можа весцiся у крамах, павiльёнах з гандлёвай залай, якiя адпавядаюць патрабаванням тэхнiчных нарматыўных прававых актаў сiстэмы супрацьпажарнага нармiравання i стандартызацыi. Продаж пiратэхнiчных вырабаў бытавога прызначэння 1—2 класаў небяспекi дапускаецца ў неспецыялiзаваных крамах, павiльёнах, аддзелах (секцыях). Рэалiзацыя пiратэхнiчных вырабаў 4—5 класаў небяспекi, а таксама 2—3 класа небяспекi непасрэдна ручнога запуску, што спрацоўваюць на зямной паверхнi з эфектам выбуху, i суправаджаюцца разбурэннем корпуса вырабу, кароткачасовым светлавым i шумавым эфектам, павiнна адбывацца ў спецыялiзаваных крамах. Продаж пiратэхнiчных вырабаў бытавога прызначэння 3-га класа небяспекi дапускаецца ў спецыялiзаваных аддзелах (секцыях). Пры гэтым яны павiнны месцiцца на верхнiх паверхах крамаў у вонкавых сценах i мець аконны праём.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←«Теоретики» на практике

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика