Чакаем чарговага газавага канфлікту

Источник материала:  
03.12.2009 11:15 — Новости Общества

Мінск патрабуе ад Масквы захаваць нізкую цану на газ у 2010 году, аднак «Газпром» пакуль не мае намеру ісці на ўступкі. Пра гэта выданню «КоммерсантЪ» паведаміла блізкая да перамоў крыніца ў расійскай кампаніі.

Як ужо паведамлялася, рабочая сустрэча старшыні праўлення ААТ «Газпром» Аляксея Мілера і першага віцэ‑прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі адбылася ў Маскве 2 снежня. Паводле інфармацыі прэс‑службы «Газпрома», бакі абмеркавалі папярэднія вынікі працы ў 2009 годзе ў сферы паставак і транзіту газу, а таксама пытанні далейшага супрацоўніцтва. Падрабязнасці перамоў не паведамляюцца.

«Спадар Сямашка ўжо не раз заяўляў пра неабходнасць захаваць нізкія цэны на газ для Беларусі і падкрэсліваў, што ўрад Расіі адкладвае ўвядзенне роўнадаходных цэн на ўнутраным рынку (павінна было адбыцца ў 2011 годзе), а Мінск і Масква з’яўляюцца састаўнымі часткамі саюзнай дзяржавы. Неафіцыйна ў «Газпроме» патлумачылі, што супярэчнасці ўчора зняць не ўдалося», — піша сёння «КоммерсантЪ».

«Мы разумеем, што беларускі ўрад хоча падтрымаць эканоміку сваёй краіны за кошт захавання невысокіх цэн на газ, таму яны спрабуюць лабіраваць паніжальныя каэфіцыенты і на наступны год, — прыводзіць «Ъ» словы крыніцы. — Сярэдняя цана 2009 года для Беларусі складае $146 за тысячу кубаметраў, на 2010 год — $164 па формуле цаны. Нязначны рост на 16% мы лічым прымальным. І наша пазіцыя па дадзеным пытанні нязменная».

Паводле слоў прадстаўніка «Газпрома», яшчэ адным спрэчным момантам з’яўляюцца цэны на газ у самой Беларусі.

«Справа ў тым, што ўлады краіны дазваляюць «Белтрансгазу», які прадае газ «Газпрома» ў Беларусі, устанаўліваць сярэднегадавую нацэнку не больш за $10—12 за тысячу кубаметраў, — заўважыў ён. — «Газпром» жа хоча павялічыць даходнасць «Белтрансгаза», у якім павінен у 2010 годзе атрымаць 50%, і ўстанаўліваць нацэнку паквартальна».

Паводле меркавання шэрагу экспертаў, ва ўмовах сур’ёзных іміджавых страт ад газавай вайны з Украінай і для захавання транзіту «Газпром» пойдзе на некаторыя ўступкі Мінску.

«Адтэрміноўка пераходу Расіі на роўнадаходныя цэны дае Мінску права дабівацца таго ж для Беларусі, — цытуе «Ъ» эксперта маскоўскай інвестыцыйнай кампаніі «Тройка Дыялог» Валерыя Несцерава. — І з‑за асаблівасцяў гэтага года, калі падаючыя даходы «Газпрома» ад экспарту складуць $25 млрд., манаполіі давядзецца прыкласці намаганні для захавання свайго іміджу стабільнага пастаўшчыка і заплаціць за адсутнасць праблем з транзітам», — лічыць аналітык.

Намеснік міністра энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі паведаміў «Ъ», што рыхтуецца праграма доўгатэрміновага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі па паліўна‑энергетычным комплексе.

Дакумент дапрацаваны на 95% і павінен быць падпісаны ў бліжэйшыя два тыдні. Ключавое месца ў ім адведзена ўзаемаадносінам бакоў па газе і нафце. З боку Расіі за падрыхтоўку праграмы адказвае віцэ‑прэм’ер Ігар Сечын, з боку Беларусі — Уладзімір Сямашка.

←Впервые вводится запрет на продажу петард населению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика