Ставараецца сельскагаспадарчы
03.12.2009 11:16
—
Новости Общества
3 снежня ў Рызе адбудзецца сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі Беларусі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, паведамляюць латвійскія СМІ.
Сямён Шапіра, Яніс Дуклаўс, Казімірас Старкявічус і Хелір‑Валдар Сеэдэр абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва і развіцця гандлю.
Міністры сустрэнуцца з кіраўніком урада Латвіі Валдзісам Дамброўскім і наведаюць шэраг гаспадарак і заводаў. У завяршэнне плануецца падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі паміж чатырма краінамі.