Палітвязень Дубскі жэніцца: жонка дзекабрыста гатовая распісацца ў турме

Источник материала:  
23.11.2009 10:44 — Новости Общества

Да Арцёма Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст, паведаміла прэс‑службе МФ кіраўнік юрыдычнага аддзела «Маладога Фронту» Наста Лойка.

«Дакладна вядома, што не дайшлі 8 заказных і 26 звычайных лістоў. Па нашых падліках, гэта прыкладна кожны пяты ліст. Не дайшлі да яго лісты былога палітвязьня Алеся Баразенкі.

На свой дзень народзінаў Дубскі атрымаў некалькі дзясяткаў віншаванняў з «Міжнароднай амністыі» Брытаніі, Францыі, Нідэрландаў ‑‑ амаль усе лісты былі ўскрыты «.

Па словах Дубскага, ён нядаўна атруціўся турэмнаю ежаю (хлапец мае язву страўніка) і лячылі яго... анальгінам!

«Ёсць і прыемная навіна: калі да студзеня Арцёма Дубскага не вызваляць, то ў сярэдзіне месяца ён з нявестаю Тацянаю Касянчук маюць распісацца ў калоніі», ‑‑ паведаміла Наста Лойка.

←Владельца разбившегося под Минском самолета лишили лицензии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика