Мілінкевіч: Хто не ўвойдзе ў ЕС, застанецца бензінавым шлангам да Еўропы

Источник материала:  
16.11.2009 09:56 — Новости Общества

«Без права на свабодны выбар, без разняволення грамадзян на ўсіх узроўнях мы не зможам заняць раўнапраўнае месца сярод еўрапейскіх дзяржаў. У той жа час толькі інтэграцыя Беларусі ў Еўропу здольная забяспечыць паўнавартае эканамічнае развіццё, якога мы хочам. І толькі інтэграцыя ў Еўропу здольная гарантаваць бяспеку нашай краіны, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада. — Пераходны перыяд можа быць. Але ў цэлым, калі сцісла: без свабоды і дэмакратыі не будзе еўраінтэграцыі. Без еўраінтэграцыі не будзе дабрабыту і абароненасці.

Мы ад ЕС нікуды не дзенемся, маючы яго на трох межах. Проста ці мы будзем побач ЕС, ці ў складзе ЕС. Рэальнасць жорсткая. Хто застанецца за ўсходняй мяжой аб’яднанай Еўропы, застанецца сыравінным дадаткам да Еўрасаюза. Будзе бензінавым шлангам, груба кажучы. Хто будзе сябрам ЕС, будзе як унутры сучаснай машыны», — такое параўнанне прывёў ён.

←Занусси: Фестиваль - это новая форма кинопроката

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика