Мілінкевіч пра беларускую салідарнасць

Источник материала:  
16.11.2009 10:02 — Новости Общества

«Мы абаранялі кожнага, хто пацярпеў у барацьбе, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада. — Мы арганізавалі навучанне для рэпрэсаваных студэнтаў. Мы далі дапамогу пацярпелым. Мы ладзілі канцэрты забароненых музыкаў. Запрацавалі «Белсат» і новыя радыёстанцыі. Там, дзе ўлады зачынялі газеты, мы адкрывалі інтэрнэт-сайты. Мы ў меру нашых магчымасцяў дапамагалі кожнай спробе людзей самаарганізавацца. У нас не было на тое вялікіх грошай. Затое была салідарнасць».

Ён таксама адзначыў уласную заслугу ў захаванні арганізавай апазіцыі аўтарытарнаму рэжыму: «Мы не дапусцілі развалу і дэзарганізацыі апазіцыі, калі лідэры сыходзілі адразу пасля выбараў ці з’язджалі за мяжу. Я, Мілінкевіч, тут, з вамі. Я прайшоў з вамі ўвесь шлях. З вамі быў на Плошчы ў 2006-м. З вамі сядзеў у турме на Акрэсціна».

Мілінкевіч заклікаў да вытрымкі: «Усё тое, што мы рабілі, мы будзем рабіць да перамогі».

←Мілінкевіч: Хто не ўвойдзе ў ЕС, застанецца бензінавым шлангам да Еўропы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика