Эканоміка без палітыкі
Адзін з накірункаў XII Мінскага форума — «Эканоміка: новыя выклікі эканамічнай палітыкі» — сабраў каля 100 удзельнікаў. Было заўважна, што колькасць замежнікаў нашмат пераўзыходзіла колькасць беларускіх удзельнікаў.
Былі прадстаўнікі міністэрстваў прамысловасці, эканомікі і замежных спраў Беларусі, Нацбанку і Мытнага камітэту. Думку незалежных эканамістаў перадусім прадстаўляў кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка.
Барацьба за рэйтынгі
Начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацбанка Беларусі Сяргей Дубкоў выявіўся хіба што не асноўным прыхільнікам пераходу беларускай эканомікі на рынкавыя рэйкі. Сярод агучаных прадстаўніком Нацбанка планаў і прапаноў на бліжэйшую будучыню аказаліся адаптаванне беларускага заканадаўства да еўрапейскіх нормаў, поўная ліквідацыя тарыфнай сеткі, дазвол на усталяванне свабодных цэн, без абмежавання надбавак. Істотным накірункам дзейнасці Сяргей Дубкоў лічыць іміджавы. Дзеля гэтага запланаваная своеасаблівая «барацьба за рэйтынгі». «Беларусь павінна займаць хаця б
Альтэрнатыўны погляд
Далей былі цікавыя пасажы ад намесніка міністра эканомікі Беларусі Андрэя Тура і Леаніда Заікі. Тур мяркуе, што гіганцкае адмоўнае сальда гандлёвага балансу Беларусі — больш за $5 мільярдаў за дзевяць месяцаў — «зачын для імклівага развіцця эканомікі».
А незалежны эканаміст Заіка параўнаў дзеянні Нацбанка, які будзе павінен падрыхтаваць праграму развіцця краіны на наступны год, з дзейнасцю камісіі па падрыхтоўцы пахаванняў у СССР. На яго думку, пасада прэм’
Германія не разумее Мытны саюз
Атмасферу стрыманай дабразычлівасці перапыніў эмацыйны выступ нямецкага дэпутата Георга Шырмбэка. Спачатку ён пахваліў прадукцыю Мінскага трактарнага завода — «трэба прыехаць на завод, сказаць рабочым, што яны добра працуюць. Падняць іх маральны дух». А пасля перайшоў у рашучы наступ:
— Тое, што вы гандлюеце з Венесуэлай, палохае людзей! Кітай, Егіпет… — усё добра, але гэта не альтэрнатыва Еўрасаюзу! Сапраўдныя грошы трэба зарабляць у Еўропе і ЗША.
Мытным саюзам з Казахстанам вы адпужваеце нас. Я спытаў у нямецкага міністэрства замежных спраў, што гэта за ўтварэнне. Я не скажу, што яны адказалі, але асноўная выснова — у сутнасці дамовы нічога незразумела.
Мытны саюз шкодны для Беларусі, — вынес прысуд дэпутат Бундэстага.
Яму запярэчыў Андрэй Тур:
— Уся праблема ў псіхалогіі. Мытны саюз — найвыгаднейшая рэч для Еўрасаюза. Гэта неабсяжны рынак, якія адкрываецца ад Брэста да Уладзівастока.
Адказаўшы, праз некалькі хвілін намеснік міністра эканомікі пакінуў форум, спаслаўшыся на занятасць.
І куды ж яны ўступілі?
Валерый Садоха, дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэства замежных спраў Беларусі, раскрытыкаваў прыхільнікаў неадкладнага ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю:
— Некаторыя постсавецкія краіны ў СГА ўступілі, але,
Мы ж ідзем паступова, ужо заручыліся падрымкай дзесяці буйных краін — Кітая, Індыі… З некаторымі іншымі вядзем перамовы. Але мы пакуль не гатовыя да рэзкага зніжэння мытаў.
Увогуле ж форум — прынамсі яго эканамічная секцыя - вызначылася амаль поўнай абыякавасцю да палітыкі. Як адзначыў у кулуарах адзін з нямецкіх бізнэсоўцаў, "мы мелі прэтэнзіі да Беларусі, пакуль у нас былі грошы. Цяпер гэта другаснае. Мы з беларусамі проста партнёры".