Дзяды на Мастоўшчыне

Источник материала:  
01.11.2009 15:05 — Новости Общества

Дзяды на Мастоўшчыне

Дзяды на Мастоўшчыне

Дзяды на Мастоўшчыне

Сёння, 1 лістапада, грамадскія дзеячы Мастоў (Гродзенская вобласць) ушанавалі памяць паўстанцаў 1863 г.

Як паведаміў НН Алесь Зарэмбюк, група актывістаў наведала вёску Пацавічы Мастоўскага раёна, каб ушанаваць памяць пахаваных у яе ваколіцах удзельнікаў вызвольнага антырасійскага паўстання 1863 г.

Магіла паўстанцаў была адшукана ўвесну 2009 года, а сёння ў Пацавічах была праведзена жалобная акцыя.

Алесь Зарэмбюк выказаў спадзеў, што акцыя ўшанавання з цягам часу стане традыцыйнай, мяркуецца ўстанавіць крыж і памятную шыльду па-беларуску.

Цяпер на месцы пахавання знаходзіцца ўстаноўлены яшчэ за польскім часам надмагільны помнік з надпісам па‑польску «Паўстанцам 1863 г. — героям вызвольнага паўстання».

←Демонтаж аттракциона "Супер-8" положил начало большим изменениям.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика