Ужо 59 чалавек у Беларусі захварэлі на свіны грып

Источник материала:  
01.11.2009 14:49 — Новости Общества

У Беларусі значна павялічылася колькасць выпадкаў захворвання на свіны грып, пра гэта паведаміла ў нядзелю галоўны санітарны лекар краіны Валянціна Качан.

Зарэгістраваныя 59 лабараторна‑падцвержаных выпадкаў свінога грыпу, але смяротных вынікаў няма, сказала яна.

У пятніцу колькасць захварэлых раўнялася 38.

«Сёння на наяўнасць вірусу A/H1N1 у Беларусі абследуюцца цяжка хворыя», ‑‑ сказала Валянціна Качан і дадала, што школьныя вакацыі плануецца працягнуць у некалькіх гарадах Беларусі.

Апроч Мінска, дзе канікулы падоўжаны да 6 лістапада, аналагічныя захады прапануюцца ў Маладзечне, Жлобіне, Бабруйску, у Брэсцкай вобласці.

Намеснік міністра адзначыла, што фіксуецца рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі на 30%, прычым хварэюць у асноўным дзеці ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. У іх захворваемасць перавышае ў сем разоў узровень захворвання сярод дарослых.

←Дзяды 2009: першае відэа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика