Лукашэнка: Нам больш не будзе сорамна за «Беларусьфільм»

Источник материала:  
30.10.2009 10:22 — Новости Общества

А.Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімірам Замяталіным — паведамляе афіцыйны інтэрнэт‑партал кіраўніка краіны.

На сустрэчы, што прайшла 29 кастрычніка, абмяркоўвалася пытанне ўкладання бюджэтных сродкаў у кінавытворчасць. Лукашэнка падкрэсліў сваё асноўнае патрабаванне аб тым, што «кіно павінна прыносіць прыбытак».

Кіраўнік дзяржавы таксама вызначыў тэматыку будучых фільмаў кінастудыі. Пасля сустрэчы спадар Замяталін адзначыў, што «кінастудыя на сённяшні дзень мае ўсе магчымасці здымаць добрае кіно аб рэальным жыцці ў рэспубліцы, аб сучаснасці, беларускай грамадскасці, людзях Беларусі і рабіць такія фільмы, за якія б не было сорамна ні «Беларусьфільму», ні краіне».

←30 октября в Минске будут судить активистов, вывесивших в бело-красно-белые флаги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика