Спартсменам недакладаюць мяса

Источник материала:  

Па вынiках праверкi камiтэтам дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласцi Гомельскага дзяржаўнага вучылiшча алiмпiйскага рэзерву выяўленыя парушэннi парадку выкарыстання бюджэтных сродкаў, распараджэння маёмасцю, цэнаўтварэння i некаторых iншых пазiцый. Як паведамiлi ў прэс-службе КДК Гомельскай вобласцi, ва ўстанове пры здачы ў арэнду некаторых плошчаў беспадстаўна прымяняўся занiжаны каэфiцыент, у вынiку чаго недаплата склала 180 еўра.

Акрамя таго, у першым паўгоддзi 2009 года тут дапускалася выдача прадуктаў харчавання звыш вызначаных нормаў, а таксама невыкананне нормаў харчавання: па мясе, рыбе i рыбапрадуктах, соках, садавiне i малочных прадуктах. Адначасова нормы харчавання па птушцы былi перавыкананыя на 177 %, па тварагу — на 51 %. Ёсць факты празмернага спiсання прадуктаў. Не выконвалiся нарматывы па забеспячэннi навучэнцаў спартыўнымi касцюмамi i абуткам. Па вынiках праверкi разглядаецца пытанне аб прыцягненнi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi вiнаватых адказных асобаў.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

←Удар о пол

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика