Казакi дапамогуць манашкам

Источник материала:  

У вёсцы Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе цяпер адраджаецца жаночы манастыр, казакi вырашылi заснаваць сваю станiцу.

— Казакi заўсёды ахоўвалi праваслаўе, — пракаментаваў атаман Магiлёўскага гарадскога казацкага аддзела Сяргей Лемяшэўскi. — Мы маем намер пабудавацца побач з царкоўным комплексам, весцi падсобную гаспадарку для патрэбаў манастыра i паломнiкаў, а таксама праводзiць там казацкiя мерапрыемствы i адзначаць духоўныя святы. Казакi будуць несцi дзяжурства ў Баркалабаве i, можа, знойдуцца мясцовыя жыхары з казацкiмi каранямi, якiя будуць даглядаць станiцу.

Будаўнiцтва плануецца на наступны год, а да канца гэтага магiлёўскiя казакi зоймуцца падрыхтоўкай будаўнiчай пляцоўкi для станiцы i дапамогуць ва ўзвядзеннi манастырскiх пабудоў.

Цяпер на беразе Дняпра, дзе ў старажытнасцi быў вялiкi манастыр, ёсць не толькi сiмвалiчны крыж i часовы храм-палатка. Завяршаецца будаўнiцтва жылога корпуса, расце будынак царквы. Баркалабава сёння мае статус аграгарадка i размяшчаецца непадалёк ад абласнога цэнтра. Тут адраджаецца манастыр, у суседняй вёсцы Залахвенне ёсць аграэкасядзiба.

Ілона Iванова.

←Дороги сделают твердыми. Но не скоро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика