З чаго пачынаецца Радзiма?

Источник материала:  

З чаго пачынаецца Радзiма?Свой адказ на гэта пытанне прапануюць карэспандэнты Сталiчнага тэлебачання, якое ў Год роднай зямлi падрыхтавала новы праект — серыю дакументальных фiльмаў "З чаго пачынаецца Радзiма". Прычым рабiць гэтыя 13 фiльмаў кiраўнiцтва даверыла маладым журналiстам, якiя спрабуюць прапанаваць свой — свежы погляд на добра знаёмыя, здавалася б, рэчы.

Што пра нас думаюць замежнiкi i што самi беларусы ў краiне лiчаць нацыянальнымi брэндамi? Якiмi рэкордамi — ад спартыўных да прамысловых i гастранамiчных — адзначылася Беларусь у свеце i чым яна прываблiвае гасцей? Пра ўсё гэта i многае iншае, чаго кожны з нас яшчэ не ведае пра родную старонку, распавядае праект "З чаго пачынаецца Радзiма". Першыя ж выпускi яго сабралi нямала станоўчых водгукаў, а значыць — глядзiм далей! Штотыдзень па аўторках.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

←Квадратны метр ў Мінску падаражаў на $13 за тыдзень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика